Гімн школы
На Беларусі ёсць такі куток,
Што Мірнаўскаю школаю завецца.
Упершыню пачулі тут званок,
І назаўжды ён застанецца ў сэрцы.
Тут кожны дзень для вучняў – адкрыццё,
І з кнігамі тут гутарка вядзецца.
Настаўнікі ўдыхаюць у нас жыццё,
І дружны гурт за ведамі нясецца.
О, школа, ты родны мой дом,
Святыня мая і надзея..
Мы песню табе запяём.
Хай сэрца яна нам сагрэе.
Сваёю школай ганарымся мы,
З ахвотаю заўжды сюды мы крочым.
Настаўнікі, урокі і сябры,
Мне часта, вельмі часта сняцца ўночы.
На ўсё гатовы мы за родны клас,
І кожны з нас па-свойму малайчына.
Мы ведаем, што хутка прыйдзе час,
І мы праславім любую Айчыну.
|